Ленчевская Марина Александровна
Член Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Давайте идти к цели вместе!

Ленчевская Марина Александровна
Главная Новости

Новости

Да 80-годдзя пачатку вялікай Айчынная вайны БСЖ рэалізуе незвычайны творчы праект “Галасы зямлі” 

14 06/2021

Пры падрымцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Белтэлерадыёкампаніі   Беларускі саюз жанчын вядзе працу над пастановай “Галасы зямлі”. Рэжысёрам і аўтарам інсцэніроўкі па вершам Якуба Коласа і Янкі Купалы выступіў Данііл Філіповіч.  Па задумцы рэжысёра, жанр інсцэніроўкі — песня вечнай дарогі. Чытаць ролі галоўных герояў будуць вядомыя артысты Купалаўскага тэатра: Уладзімір Рагаўцоў, Ала Ельяшэвіч, Зінаіда Зубкова і Васіль Сушыцкі.

Незвычайнасць праекта ў тым, што пастанова ствараецца для сацыяльных медыя, у першую чаргу відэахостынга YouTube.

Галоўныя героі праз вершы нашых знакамітых землякоў і канкрэтныя характары паспрабуюць перадаць вобраз нязломнага беларускага народа, які выстаяў падчас Вялікай Айчыннай вайны і, нібы фенікс з попелу, аднавіў дзяржаву.  І ўсё гэта дзякуючы смеласці, нязломнасці духу, бясконцай любві да роднага краю сапраўдных беларусаў. Асноўная ідэя праекту – беларусы на шляху да працвітання і адзінства, лепшай долі для сваіх нашчадкаў могуць выстаяць падчас любых нягод і перамагчы любога ворага. У гэтым наша адметнасць і вялікая моц.

Аўтары ідэі ўпэўненыя, што дадзены творчы матэрыял стане выдатнай асновай для патрыятычнага выхавання моладзі, а дзякуючы яго размяшчэнню ў свабодным доступе ў інтэрнэце — яшчэ і добрым матэрыялам для тэматычных пазашкольных заняткаў.

Прэзентацыя інсцэніроўкі адбудзецца напярэдадні 22 чэрвеня.

Нагадаем таксама, што дадзеная інсцэніроўка — частка медыйнага праекта Беларусскага саюза жанчын “Я Мы Памятаем”, прысвечанага 80-годдзю пачатка Вялікай Айчыннай вайны.

 


Новости по теме: Иная деятельность
Все новости